Пра нас

РСУП «ГОМЕЛЬДЗЯРЖПЛЕМПРАДПРЫЕМСТВА»

Прадпрыемства пачало сваю гісторыю ў 1928 годзе пад сваёй першай назвай «Заготкантора», якая займалася асабліва нарыхтоўкай і рэалізацыяй буйной рагатай жывёлы на тэрыторыі тады яшчэ маладой Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь.

Пасля шэрагу шматлікіх рэарганізацый і аб’яднанняў у 1992 годзе было створана абласное дзяржаўнае вытворчае прадпрыемства па племянной справе, штучнаму апладненню, нарыхтоўцы і рэалізацыі племянной жывёлы.

З 2001 года дадзенае прадпрыемства было перайменавана ў Рэспубліканскае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Гомельдзяржплемпрадпрыемства», якое існуе па сённяшні дзень.

Асноўнай мэтай і прызначэнне РСУП «Гомельдзяржплемпрадпрыемства» з’яўляюцца:

— якаснае павышэнне генетычнага патэнцыялу малочнай прадуктыўнасці буйнай рагатай жывёлы шляхам выкарыстання спермапрадукцыi высокакаштоўных быкоў-вытворцаў;

— шырокае ўкараненне штучнага апладнення ў гаспадарках усіх формаў уласнасці;

— правядзенне селекцыйна-племянной працы;

— дапамога ў арганізацыі падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі работнікаў па штучнаму апладненню;

— вырошчванне і ацэнка быкоў-вытворцаў па якасці нашчадства;

— нарыхтоўка і разпродаж племянных жывёл;

— пастаўка расходных матэрыялаў для штучнага апладнення;

— прадастаўленне паслуг па аналізу якасці малака на акрэдытаваным абсталяванні.

struct

Згодна Закона «Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі» ад 20.05.2013 года структура племянной службы Рэспублікі мае наступную форму: як відаць з прадстаўленай інфармацыі, ўзначальвае дадзеную структуру Міністэрства сельскай гаспадаркі, далей яна падзяляецца або разыходзіцца на дзве галіны, у адну з якіх уваходзіць дзяржаўнае аб’яднанне па племянной справе ў жывёлагадоўлі — «Белплемжыўаб’яднанне», якое курыруе працу 7-мі племпрадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, функцыямі якіх з’яўляецца вытворчасць і рэалізацыя племянной прадукцыі сельскагаспадарчым арганізацыям рэспублікі і зьяўляюцца не кантралюючымі органамі, а асобнымі суб’ектамі гаспадарання.

Другая галіна — гэта дзяржаўна галіна або кантралюючая галіна. Сюды ўваходзяць аддзелы па племянной справе ў жывёлагадоўлі камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкамаў, у якіх маюцца дзяржаўныя племiнспектары, а таксама галоўныя заатэхнікі, племiнспектары упраўленняў сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкамаў.

У племянных сельскагаспадарчых арганізацыях маюцца быкавытворчыя каровы. Гэта каровы, прадуктыўнасць якіх па максімальнай лактацыі склала — 10.000 кг. малака і вышэй, тлустасцю не ніжэй за 3,6%, бялку — 3,1%. Для кожнай з гэтых кароў штогод, індывідуальна падбіраецца сперма быка-вытворцы з найлепшымі паказчыкамі па прадуктыўных і фенатыпічных якасцях, каб атрымаць у будучыні бычка-вытворца з закладзеным высокім генетычным патэнцыялам. Дадзенае замацаванне выконваецца сумесна з інстытутам жывёлагадоўлі «Белплемжыўаб’яднанне», спецыялістамі нашага прадпрыемства і спецыялістамі гаспадарак-племхозаў. У выпадку неабходнасці спермапрадукцыя для дадзеных жывёл закупляецца за мяжой для падбору максімальна эфектыўнай пары.

sxema

Для атрымання ацэненага па нашчадкам быка-вытворца неабходна 6-7 гадоў. Пачынаецца гэты працэс з падбору роднасных пар, пасля чаго праз 9 месяцаў атрымліваем, гэта значыць нараджаецца альбо бычок, альбо цялушачка. Калі нараджаецца цялушачка, то яна застаецца ў гаспадарцы для далейшага ўзнаўлення і рамонту статка. Пры нараджэнні бычка — ён 4 месяцы вырошчваецца ў гаспадарцы, дзе даследуецца на генетычныя захворванні і атрымлівае ДНК-сертыфікат, які пацвярджае яго паходжанне. Пасля чаго ён паступае для далейшага вырошчвання на адзін з элевераў Рэспублікі Беларусь. На элеверы быка росцяць да 12-14 месяцаў з абавязковай умовай, каб сярэднесутачны прырост быў не ніжэй 900 гр. у суткі. На элеверы па дасягненні 10 месяцаў быка пачынаюць прывучаць да ўзяцця спермапрадукцыi. Калі спермапрадукцыя адпавядае стандарту якасці, то бычок паступае на продаж праз аўкцыён. Пасля продажу быка на племпрадпрыемства — у яго адбіраюць не менш 1.000 доз спермы і ставяць яго на ацэнку па якасці нашчадства. Адзнака па якасці нашчадства заключаецца ў адначасовым выкарыстанні не менш за 3-х быкоў-вытворцаў не менш, чым у 3-х сельскагаспадарчых арганізацыях адначасова. Спермай кожнага быка апладняюць не менш за 300 галоў кароў і цёлак, каб атрымаць не менш 55 галоў цялушак. У далейшым, пасля апладненню кароў спермай правяраемых быкоў — чакаем 9-ць месяцаў да атрымання прыплода. Калі нараджаюцца бычкі, то яны ідуць на адкорм, калі нараджаюцца цялушачкі, то яны ідуць на далейшае ўзнаўленне статка. Праз 14-ць месяцаў дадзеных цялушак асемяняюць і праз 9-ць месяцаў атрымліваюць прыплод і яны пачынаюць лакцiраваць, гэта значыць дачкі правяраемых быкоў пачынаюць даіцца, даваць малако. У плыні 305 дзён лактацыі праводзяцца штомесячныя кантрольныя даеннi і вынікі кантрольных пробаў адпраўляюцца ў лабараторыю для вызначэння якасных паказчыкаў малака. Па заканчэнні гэтага перыяду быкі, ад якіх былі атрыманы гэтыя дачкі параўноўваюцца паміж сабой і паміж астатнім пагалоўем статка і вызначаецца лепшы з іх. Сперма лепшага быка ў далейшым будзе выкарыстоўвацца для штучнага апладнення, а дзьвух горшых быкоў — выбракоўваюць, як селекцыйны брак.

struct_stada

На дадзены момант на РСУП «Дзяржплемпрадпрыемства» маюцца 182 галавы быкоў-вытворцаў асноўнага статка. Як відаць з дадзенай інфармацыі — 109 галоў быкоў завезены па імпарту і 72 галавы атрыманы ў Рэспубліцы Беларусь. З гэтых 72 галоў толькі ў 2 галоў быкоў бацькі былі народжаны ў Рэспубліцы Беларусь, усе астатнія маюць карані заходнееўрапейскай і амерыканскай селекцыі. Генетычны патэнцыял быкоў, якія ёсць на прадпрыемстве, складае 12.617 кг малака, тлустасцю — 3,97%, бялок — 3,21%.

Зыходзячы з вышэйвыкладзенага пры штучным апладненнi усяго маткавага пагалоўя ў сельскагаспадарчых арганізацыях і захаванні ўмоў тэхнічных рэгламентаў па кармленні, зместу і вытворчасці малака — надой 8.000 кг малака ад каровы за год з’яўляецца цалкам магчымым. На дадзены момант на прадпрыемстве ўсе быкі 100% Галштыніі, таму ў вобласці сярэдні ўзровень галштынiзацыi практычна набліжаецца да 50%.


Версія для слабавідушчых